ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фонды бібліятэкі папоўніліся нумарамі газеты “Сталінец”, якія выйшлі ў партызанскай друкарні
Памятаем кожнага

“Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі” – новы раздзел вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

“Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі” – новы раздзел вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”
Іншыя навіны

Актуальная інфармацыя пра самыя важныя падзеі, запланаваныя на 2019 г., размешчана ў раздзеле “Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі”.

Беларусь становіцца прывабнай і зручнай пляцоўкай для арганізацыі навуковых мерапрыемстваў, тэатральных, музычных і іншых культурных форумаў і сустрэч, спартыўных спаборніцтваў, правядзення дзелавых перамоў з прадстаўнікамі замежных кампаній па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Пастаянна пашыраецца іх геаграфія, усё больш краін удзельнічаюць у наладжванні і развіцці з Беларуссю розных формаў супрацоўніцтва, абмену вопытам.

У новым раздзеле вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” вы знойдзеце размешчаныя па храналогіі найважнейшыя міжнародныя падзеі навуковай, эканамічнай, адукацыйнай, культурнай, спартыўнай і іншых сфер жыцця краіны. Сярод іх можна выбраць цікавае для вас мерапрыемства і, перайшоўшы па спасылцы, даведацца пра яго падрабязней.

Сардэчна запрашаем у раздзел “Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі” сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”!

Матэрыял прадстаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам