ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя сябры!
“Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі” – новы раздзел вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

Фонды бібліятэкі папоўніліся нумарамі газеты “Сталінец”, якія выйшлі ў партызанскай друкарні

Фонды бібліятэкі папоўніліся нумарамі газеты “Сталінец”, якія выйшлі ў партызанскай друкарні
Іншыя навіны

Як вядома, 3 ліпеня мы адзначаем галоўнае свята нашай краіны – Дзень Незалежнасці. Роўна 75 год таму ў гэты дзень была вызвалена сталіца Беларусі. Але гэты святочны дзень з’яўляецца таксама днём памяці, калі нам варта ўзгадаць людзей, якія жылі і змагаліся ў тыя складаныя часы вайны.

Надзея Цвірко і Дар’я Новікава не проста ўзгадваюць пра свайго дзеда і прадзеда Паўла Сцяпанавіча Цвірко, які ў часы Другой сусветнай вайны арганізаваў падпольны друк газеты “Сталінец”. Яны імкнуцца захаваць памяць пра яго і справы яго жыцця. Так у фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Надзея і Дар’я падарылі 26 нумароў падпольнай газеты “Сталінец” за 1943–1944 гады, выданнем якіх займаўся іх продак.

Павал Цвірко быў адным з арганізатараў падпольнай групы на Случчыне. У партызанскай зоне ён узнавіў выданне раённай газеты “Сталінец”, органа Грэскага райкама КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Як рэдактар, а пасля намеснік рэдактара ён напісаў больш за ста лістовак і зваротаў да насельніцтва. І гэта нягледзячы на цяжкую хваробу, прыпадкі эпілепсіі. Умовы для працы былі надзвычай цяжкімі. У падполлі атрымалася надрукаваць 31 нумар у 1943-м і 36 – у 1944 годзе.

Гэтыя выданні – цудоўны прыклад падпольнага партызанскага друку на тэрыторыі Беларусі. Асноўны змест выданняў, канечне ж, складалі навіны з фронту, паведамленні пра баявыя дзеянні партызан, вызваленыя вёскі і гарады Беларусі, а таксама пра нацысцкія злачынствы. На захаваных старонках газеты можна знайсці і творы беларускіх пісьменнікаў, напрыклад, верш Максіма Танка, зварот Кандрата Крапівы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі збірае артэфакты нацыянальнай памяці Беларусі, у тым ліку мае калекцыю партызанскага і падпольнага друку. Сёння яе фонды папоўніліся матэрыяламі, якія адлюстроўваюць адзін з самых драматычных перыядаў нашай гісторыі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць сям’і Цвірко, якая зрабіла такі каштоўны падарунак НББ напярэдадні дня вызвалення Мінска.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Глядзіце таксама сюжэт телеканала ОНТ, прысвечаны перадачы ў дар 26 нумароў газеты “Сталінец”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам