ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Міжнародныя мерапрыемствы ў Беларусі” – новы раздзел вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”
Сучаснае электроннае асяроддзе: агляд перадавых камп’ютарных тэхналогій

Памятаем кожнага

Памятаем кожнага
Іншыя навіны

Захаванне памяці пра цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, гераізм і мужнасць абаронцаў радзімы і самаадданую працу работнікаў тылу – адна з галоўных задач сучаснага грамадства.

1 ліпеня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі з сям'ёй прыняў удзел ва ўскладанні кветак да манумента Перамогі ў Мінску. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”, якая афіцыйна стартавала 9 мая і будзе доўжыцца да Дня Незалежнасці.

Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне дзеці і дарослыя прыходзяць з кветкамі і партрэтамі сваякоў-франтавікоў да помнікаў, абеліскаў і брацкіх магіл, публікуюць у сацыяльных сетках запісы пад сімвалічнай хэштэгам #Беларусьпамятае з архіўнымі здымкамі і ўспамінамі тых, хто змагаўся за сваю зямлю, ствараюць калектыўнае палатно “Беларусь памятае” і аднайменны агульнарэспубліканскі альбом памяці. Да акцыі далучыліся працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, публічныя персоны і простыя грамадзяне, якім важна данесці памяць пра веліч свайго народа да будучых пакаленняў.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама сюжэт тэлеканала “Беларусь 1” “К 75-летию освобождения Беларуси в стране проходит акция «Беларусь помнит»”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам