ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Міністэрства культуры КНР
Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва Oxford University Press

Міжнародны семінар у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Міжнародны семінар у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 17 верасня адбыўся Міжнародны семінар па электронных інфармацыйных рэсурсах.


Мерапрыемства было арганізавана Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Камітэтам па бібліятэчных фондах Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЗАТ "КОНЭК" (Расійская Федэрацыя).

У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 70 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч. У ходзе семінара выступілі: Марцін Дзямбоўскі, прадстаўнік кампаніі "Emerald Group Publishing Ltd", Галіна Кармішэнская, прадстаўніца кампаніі "ProQuest", Алена Яроніна, кіраўнік аддзела электронных рэсурсаў падпіснога агенцтва ЗАТ «КОНЭК».

На семінары разглядаліся пытанні доступу для нацыянальнай навуковай супольнасці да баз даных кампаніі ProQuest; электронных рэсурсаў Emerald па даследаваннях у галіне менеджменту, фінансаў і эканомікі, а таксама да электронных рэсурсаў выдавецтваў Springer, Cambridge University Press, Oxford University Press; калекцыі электронных часопісаў арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця OECD.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам