ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны семінар у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Адкрыты доступ да электроннага архіву газеты "Le Monde"

Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва Oxford University Press

Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў арганізацыях-партнёрах па віртуальнай чытальнай зале з 15.09.2009 г. адкрыты тэставы доступ да электроных баз даных аднаго з вядучых выдавецтваў свету Oxford University Press.


Доступ прадастаўлены да наступных баз даных:

Oxford Biblical Studies Online – доступ да электронных версій шасці асноўных оксфардскіх выданняў Бібліі (The Oxford Study Bible, New Oxford Annotated Bible (ІІІ выданне), Jewish Study Bible, Catholic Study Bible (ІІ выданне), Access Study Bible with Apocrypha, The Authorized King James Bible with Apocrypha). Уключае каментарыі і анатацыі, даведачныя матэрыялы і інтэрактыўныя гістарычныя хронікі.

Oxford Islamic Studies Online – прадстаўлены лепшыя навуковыя матэрыялы па вывучэнні ісламу. Спрыяе больш дакладнаму і асэнсаванаму разуменню ісламскага свету. Змяшчае больш за 5 000 дакументаў. У тым ліку каля 3 000 навуковых артыкулаў, 1 000 біяграфій, геаграфічныя карты, ілюстрацыі, дэмаграфічныя дыяграмы, спасылкі на знешнія web-рэсурсы.

Oxford Language Dictionaries Online – электронныя версіі слоўнікаў на французскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай, рускай і кітайскай мовах. Змяшчае інфармацыю пра значэнне, вымаўленне, паходжанне звыш 600 000 слоў.

Oxford Scholarship Online – доступ да поўных тэкстаў кніг выдавецтва Oxford University Press па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, неўралогіі, эканоміцы і фінансах, бізнесе і кіраванні, юрыдычных і палітычных навуках, гісторыі, філасофіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, лінгвістыцы, літаратуры, музыцы.

Тэставы доступ ажыццяўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадастаўлены да 13.10.2009 г.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам