ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальны касцюм як адлюстраванне гісторыі народа: адкрылася выстаўка графікі XVIII–XIX стагоддзяў
І зноў у шлях!

“Мастацтва дэкламацыі”: адбыўся паўфінал конкурсу “Жывая класіка”

“Мастацтва дэкламацыі”: адбыўся паўфінал конкурсу “Жывая класіка”
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў паўфінал конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

З самага ранку ў атрыуме 2-га паверха панаваў тэатральны настрой. Касцюмы, дэкарацыі, фінальны прагон тэксту, хваляванне і яркія эмоцыі...

Сёння тут сабраліся ўдзельнікі абласных і Мінскага гарадскога конкурсаў юных чытачоў “Жывая класіка”. Дзеці ўжо прайшлі першы, другі і трэці этапы конкурсу, перамога для кожнага з іх зусім побач, засталося толькі годна прадэманстраваць сваё мастацтва дэкламацыі ў паўфінале.

Выступленні юных чытальнікаў былі вельмі рознымі: ад прозы да вершаў, ад сумных нот да смеху і запалу. Аднак усе ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя акцёры – пераканаўчыя жэсты і міміка, чуллівае прачытанне тэксту, часта нечаканыя, не па-дзіцячы перададзеныя эмоцыі.

Няпросты выбар трэба было зрабіць членам журы, сярод якіх былі вядомыя пісьменнікі, работнікі культуры і мастацтва, грамадскія дзеячы, філолагі і педагогі. Пасля доўгага і бурнага абмеркавання журы вызначыла дванаццаць лепшых юных чытальнікаў.

Пераможцы сённяшняга конкурснага этапу будуць змагацца ў фінале на святочнай сцэне XXV Дня беларускага пісьменства.

Да сустрэчы на свяце беларускага слова ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці!

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам