ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мастацтва дэкламацыі”: адбыўся паўфінал конкурсу “Жывая класіка”
Грамадства без наркотыкаў – наш выбар

І зноў у шлях!

І зноў у шлях!
Іншыя навіны

13 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зарніца”, размешчаным у маляўнічым месцы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, адбылася выязная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра.

У пачатку экскурсіі дзеці змаглі здзейсніць невялікае інтэрактыўнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а затым з дапамогай прэзентацыі віртуальна прайсціся шляхамі жыцця вядомага земляка. Для экскурсантаў таксама была падрыхтавана выстаўка кніг Янкі Маўра розных гадоў з фондаў бібліятэкі.

Акрамя таго, у рамках Года малой радзімы супрацоўнікі бібліятэкі прывезлі з сабой выданні, прысвечаныя Мінску і Міншчыне, і анімацыйны фільм “Аповесць мінулых гадоў”, у якім распавядаецца пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусі.

За выкананыя творчыя заданні падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сувеніры на памяць пра бібліятэку.

Запрашаем і вас стаць удзельнікамі выязной экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Маўра, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8 017) 293 28 53, 293 29 66.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам