ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сучасная Беларусь
“Мастацтва дэкламацыі”: адбыўся паўфінал конкурсу “Жывая класіка”

Нацыянальны касцюм як адлюстраванне гісторыі народа: адкрылася выстаўка графікі XVIII–XIX стагоддзяў

Нацыянальны касцюм як адлюстраванне гісторыі народа: адкрылася выстаўка графікі XVIII–XIX стагоддзяў
Іншыя навіны

Запрашаем наведаць выстаўку “Адзенне нашых продкаў. Графіка XVIII–XIX стагоддзяў”, якая адкрылася 14 чэрвеня ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Нярэдка каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі і культуры народа станавіліся замалёўкі рускіх і замежных мастакоў. У сваіх работах майстры імкнуліся захаваць тое, што бударажыла ўяўленне, здавалася незвычайным і экзатычным, у тым ліку і традыцыйную вопратку.

У Расіі цікавасць да нацыянальнага мастацтва пачала складвацца толькі ў канцы XVIII стагоддзя, а першыя сур’ёзныя даследаванні па гэтай тэме сталі з’яўляцца з другой чвэрці XIX стагоддзя. Немалую ролю тут адыграла “ахоўная” палітыка імператара Мікалая I. “Па найвышэйшым загадзе” была сабрана, замалявана і апісана вялізная колькасць помнікаў мастацкай культуры і мастацтва, у тым ліку і нацыянальныя касцюмы шматлікіх народаў.

Дзіўная калекцыя гравюр XVIII і літаграфій XIX стагоддзя рускіх і замежных мастакоў па праву з’яўляецца гонарам Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў. Яна прадставіла ўвазе гасцей выстаўкі работы, у якіх знайшлі адлюстраванне нацыянальныя касцюмы народаў, што засялялі Расійскую імперыю ў тыя далёкія часы.

Больш даведацца пра гісторыю рускага і беларускага касцюма ўдзельнікі мерапрыемства змаглі падчас знаёмства з кніжнай выстаўкай-праглядам, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У вернісажы ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Марыя Тонец, загадчыца аддзела культурных праграм Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў Кацярына Шумянцава, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка і загадчыца Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Зінаіда Кучар.

Выстаўка “Адзенне нашых продкаў. Графіка XVIII–XIX стагоддзяў” будзе доўжыцца да 14 ліпеня 2018 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.

Е-mail: pr@nlb.by
Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам