2 сакавіка ў дзіцячым пакоі бібліятэкі было праведзена святочнае мерапрыемства “Маміна сэрца”.
Вясенняе свята распачалося музычнай прэзентацыяй, прысвечанай маме. Вясёлай гульнёй для дзяцей стала пантаміма “Пакажы сваю маму”, у якой кожнае дзіця праявіла сваю незвычайную фантазію.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паспаборнічалі ў рухавай гульні “Паветраны піражок”, спявалі песні і танцавалі. А галоўным падарункам для мамы стала пяшчотнае маляўнічае сэрца, зробленае з любоўю сваімі рукамі ў тэхніцы тарцавання.