ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепшыя кнігі Беларусі – 2012
Свята мужнасці і гонару

“Культурная спадчына СНД” – у дар бібліятэцы

“Культурная спадчына СНД” – у дар бібліятэцы
Іншыя навіны

8–12 лютага на XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы была прадстаўлена маштабная экспазіцыя “Культурная спадчына СНД”.


Экспазіцыя была арганізавана Расійскім кніжным саюзам пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД (МФГС).

Мінск стаў апошнім пунктам знаходжання перасоўнай кніжнай выстаўкі, прымеркаванай да Года гісторыка-культурнай спадчыны і да 20-годдзя ўтварэння СНД. Экспазіцыя, у якую ўвайшлі лепшыя кнігі з краін Садружнасці, ужо пабывала ў Маскве, Баку, Ерэване, Кіеве і ўсюды карысталася заслужанай увагай кнігалюбаў.

Свае кнігі для гэтай калектыўнай экспазіцыі прадставілі дзясяткі выдавецтваў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана і Украіны.

Выстаўка складалася з трох асноўных раздзелаў: кнігі па гісторыі і культуры краін Садружнасці; выданні па народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве; шэдэўры нацыянальных літаратур дзяржаў – удзельніц СНД.

Асаблівую цікавасць выклікаў шматтомны збор “Класіка літаратур СНД”, які выдаецца пры падтрымцы МФГС. У гэтай серыі выйшлі ў свет 24 тамы фальклору і літаратурных помнікаў народаў Садружнасці, а таксама зводны руска-англійскі том, у якім упершыню пад адной вокладкай сабраны вяршынныя творы літаратур усіх народаў краін Садружнасці.

Па традыцыі перасоўнай кніжнай выстаўкі “Культурная спадчына СНД” частка экспазіцыі 12 лютага 2012 г. была перададзена Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і стала выдатным падарункам да яе 90-годдзя ад Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і Расійскага кніжнага саюза. Атрыманыя 600 экзэмпляраў выдатных выданняў папоўняць не толькі калекцыі галоўнага інфармацыйнага цэнтра краіны, але і будуць затым перададзены ў фонды іншых бібліятэк Беларусі.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам