ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Якасць часу: ад чаго залежыць і як мяняць
“Культурная спадчына СНД” – у дар бібліятэцы

Лепшыя кнігі Беларусі – 2012

Лепшыя кнігі Беларусі – 2012
Іншыя навіны

З 20 лютага па 20 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі 51-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.


Год кнігі ўрачыста і сімвалічна адкрыўся 7 лютага цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу “Мастацтва кнігі – 2012” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сёлета многае ў конкурсе змянілася: назвы намінацый, іх колькасць, час і месца ўзнагароджання лаўрэатаў. Нязменнымі засталіся мэты – далейшае развіццё кніжнага мастацтва, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыя лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана за вялікі ўклад у прапаганду беларускай кнігі, падтрымку і развіццё чытання ў намінацыі “За прапаганду чытання”.

Традыцыйным працягам конкурсу засталася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лепшыя кнігі – 2012”, якая арганізуецца Нацыянальнай бібліятэкай, дзе прадстаўлены выданні-пераможцы па намінацыях:

  • “Трыумф” – кніга “Дмитрий Струков. Альбом рисунков. 1864–1867” (“Гран-пры”, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”);
  • “АРТ-кніга” – фотаальбом “Минск. Город и люди. Фотографии Вадима Качана” (выдавецтва “Артыя-Груп”);
  • “ЛІТ-фармат” – камплект кніг Максіма Багдановіча “Раманс. Пагоня. Слуцкія ткачыхі” (Беларускі фонд культуры);
  • “Падручнік новага стагоддзя” – вучэбны дапаможнік з камплектам пропісаў І. Боблы і інш. “Буквар-2” (выдавецтва “Вышэйшая школа”);
  • “Фотапогляд” – фотаальбом у двух тамах “Беларусь созидающая” (Беларускае тэлеграфнае агенцтва);
  • “Разам з кнігай мы расцём” – кніга Н. Голубевай “Сазки тетушки Руфь” (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Літаратура і Мастацтва”);
  • “Эўрыка” – кніга Р.С. Матульскага “Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч. I. IX – начало XХ в.” (выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”);
  • “Залатыя скрыжалі” – энцыклапедыя “Максім Багдановіч” (выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”);
  • “Духоўнасць” – кніга “Полоцкое радование. Свято-Ефросиниевские торжества 1910 года” (Спаса-Еўфрасініеўскі жаночы манастыр Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы);
  • “Садружнасць” – духоўна-асветніцкае выданне “Закон Божий” (выдавецтва Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата);
  • “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” – кніга Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха" (Беларускі фонд культуры).

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам