ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Культурная спадчына СНД” – у дар бібліятэцы
Жывапіс раскрыжаванай душы

Свята мужнасці і гонару

Свята мужнасці і гонару
Іншыя навіны

22 лютага дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на святочнае мерапрыемства “Свята мужнасці і гонару”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.


Юныя наведвальнікі дзіцячага пакоя возьмуць удзел у конкурсах “Каша з сякеры”, “Ваенная авіяцыя”, “Конкурс акцёрскага майстэрства”, у якіх прадэманструюць свае веды ў вайсковай справе.

У падарунак для сваіх татаў дзеці змайструюць арыгінальныя віншавальныя паштоўкі. Разнастайнасць у свята прынясуць рухавыя гульні і займальныя віктарыны.

Ганаровым госцем свята стане дзіцячы паэт Андрэй Смятанін, які пазнаёміць дзяцей са сваімі творамі.

Заняткі праводзяцца бясплатна.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (+ 375-17) 293-25-34.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам