ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальным выданнем
Вось і лета да нас прыйшло!

Круглы стол па лабіраванні інтарэсаў бібліятэк

Круглы стол па лабіраванні інтарэсаў бібліятэк
Іншыя навіны

6 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала “Лабіраванне інтарэсаў бібліятэк – ад работы ў сферы палітыкі да супрацоўніцтва з фондамі, якія аказваюць падтрымку ўстановам культуры”.


Круглы стол быў арганізаваны ў рамках семінара “Будучыня бібліятэк”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел звыш 70 дэлегатаў з Беларусі, Расіі, Украіны – кіраўнікі і спецыялісты публічных і спецыяльных бібліятэк. У якасці рэферэнта на круглым стале выступаў спадар Клаўс-Петэр Бётгер, дырэктар Гарадской бібліятэкі Эсена (Германія), прэзідэнт Еўрапейскага бюро бібліятэчных, інфармацыйных і дакументацыйных асацыяцый (European Bureau of Library, Information and Documentation Associations).

Першая частка круглага стала была прысвечана тэме лабіравання інтарэсаў як абавязковай умовы існавання сучаснай бібліятэкі сёння і будучым. Спадар Бётгер на прыкладзе сваёй бібліятэкі паказаў, якім чынам неабходна выбудоўваць камунікацыю на ўзроўні ўлад і адміністрацыі і якія пытанні бібліятэка можа вырашаць пры эфектыўным лабіраванні сваіх інтарэсаў.

Другая частка мерапрыемства ўключала прэзентацыю Еўрапейскага бюро бібліятэчных, інфармацыйных і дакументацыйных асацыяцый (EBLIDA), створанага ў 1992 г. Спадар Бётгер пазнаёміў удзельнікаў круглага стала з асноўнымі кірункамі і вынікамі дзейнасці бюро, падкрэсліў важнасць дадзенай арганізацыі ў лабіраванні інтарэсаў бібліятэк на міждзяржаўным узроўні.

Выступленне спадара Бётгера выклікала жывы інтарэс у аўдыторыі. Пад час дыскусіі былі вызначаны асноўныя праблемныя пытанні, абмеркаванне якіх працягнецца на запланаваных у рамках семінара “Будучыня бібліятэк” мерапрыемствах.

Навіны

Восеньскі каляндар “Гадзіны музыкі”

22 Ліс 2019

21 лістапада навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, этнамузыкалогіі Таццяна Леанідаўна Канстанцінава ў рамках “Гадзіны музыкі” выступіла з прэзентацыяй на тэму “Каляндарныя абрады і песні беларусаў у восеньскi перыяд”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

22 Ліс 2019

15 лістапада Распараджэннем Беларускай Праваслаўнай Царквы зацверджаны вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111