5 чэрвеня ў дзіцячым пакоі адбылося забаўляльнае мерапрыемства “Вось і лета да нас прыйшло!”, прысвечанае пачатку летніх канікул.
Дзіцячае свята прайшло ў сонечнай, сяброўскай атмасферы. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарын і конкурсаў, рухавых гульняў “Жывы ланцужок”, “Музычныя крэсліцы”, “Шарык-уладар”. Акцёрскія здольнасці, фантазію і ўяўленне дзеці паказалі ў творчай гульні “Гадо”.
Усе ўдзельнікі ахвотна займаліся стварэннем “Сонечнай палянкі”, на якой “выраслі” цудоўныя летнія кветкі і “пасяліліся” рознакаляровыя матылі і яркія багоўкі.
Маляўнічым завяршэннем мерапрыемства стаў салют з мыльных бурбалак.