ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Вялікае мастацтва артылерыі” ў музеі кнігі
Круглы стол па лабіраванні інтарэсаў бібліятэк

Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальным выданнем

Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальным выданнем
Іншыя навіны

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся ўнікальным кніжным помнікам XVII ст. – кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” на нямецкай мове.


Старадрук перададзены ў дар сумесным закрытым акцыянерным таварыствам “BelАВМ”.

Да мінулага года ў сховішчах Беларусі не было ніводнага асобніка выданняў К. Семяновіча XVII ст. У 2012 г. фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся двума першымі выданнямі трактата “Вялікае мастацтва артылерыі” на лацінскай і французскай мовах 1650 і 1651 гг. Вяртанне ў Беларусь гэтых кніг было ажыццёўлена пры спрыянні ААТ “БПБ-Ашчадбанк”.

Сёлета дзякуючы спонсарскай падтрымцы СЗАТ “BelАВМ” да калекцыі дадалося трэцяе выданне кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” на нямецкай мове. Манаграфія знакамітага беларускага даследчыка надрукавана ў Франкфурце-на-Майне ў 1676 г. у перакладзе Томаса Бэрэна з уступным словам капітана артылерыі Даніеля Эрліха.

Наш суайчыннік К. Семяновіч лічыцца адным з заснавальнікаў сусветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі. Сваёй вядомасцю ён абавязаны трактату “Вялікае мастацтва артылерыі”, выдадзенаму ў 1650 г. у Амстэрдаме. Гэта праца складалася з пяці частак і ўключала вялікую колькасць гравюр, выкананых па эскізах аўтара. Даследаванне звярнула на сябе ўвагу спецыялістаў розных краін і было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы. На працягу стагоддзяў гэты твор з’яўляўся не толькі адной з найважнейшых у Еўропе навуковых прац, але і адным з найбольш запатрабаваных падручнікаў па артылерыі. Нямецкае выданне было значна дапоўнена ў параўнанні з папярэднімі за кошт новых раздзелаў тэксту і вялікай колькасці новых цудоўна выкананых гравюр.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая выконвае функцыю нацыянальнага кнігасховішча, клапатліва зберагае самы вялікі ў краіне, універсальны па сваім характары фонд кніжных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, а таксама рупіцца пра папаўненне кнігазбору. Перадача ў дар унікальнага выдання вядучай бібліятэцы краіны з’яўляецца сведчаннем сацыяльнай адказнасці кампаніі “BelАВМ”, яе зацікаўленасці ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

Усе тры першыя выданні кнігі К. Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” будуць экспанавацца для шырокай грамадскасці ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 11 па 21 чэрвеня 2013 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, 293 27 22, 293 27 67.

Чытайце таксама:

Навіны

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

111