ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стварэнне каталога “Бібліятэка Храптовічаў”
Уручэнне дзяржаўных узнагарод

Круглы стол “Лічбавы кантэнт”

Іншыя навіны

24 красавіка 2009 года ў рамках XVI Міжнароднага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогій “ТІБО-2009” адбыўся круглы стол “Лічбавы кантэнт”, у якім прыняла ўдзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці бібліятэк Беларусі, сучаснага стану рэсурсаў навукова-тэхнічнай інфармацыі, арганізацыі доступу да ведаў ў сферы інавацый і прававых інфармацыйных рэсурсаў, асаблівасцяў фарміравання беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт, дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк рэспублікі па фарміраванні і карпаратыўным выкарыстанні электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Прамоўцы звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць распрацоўкі заканадаўчай базы, якая рэгламентуе функцыянаванне і лігітымнасць электронных публікацый; фарміраванне нацыянальных навуковых рэсурсаў адкрытага доступу; неабходнасць правядзення работ па адборы і арганізацыі доступу карыстальніцкай аўдыторыі Беларусі да сусветных навуковых рэсурсаў адкрытага доступу; мэтазгоднасць уключэння ў склад груп па распрацоўцы беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых буйных бібліятэк рэспублікі як інфармацыйных устаноў, што працуюць з самай шырокай карыстальніцкай аўдыторыяй і самымі вялікімі аб’ёмамі інфармацыйнай прадукцыі; актуальнасць правядзення арганізацыйных мерапрыемстваў па стварэнні нацыянальных інфармацыйных прадуктаў, якія адлюстроўваюць узровень навуковага цытавання.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам