24 красавіка 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспблікі Беларусь работнікам розных галін народнай гаспадаркі.
Узнагароды атрымалі 118 чалавек – дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, супрацоўнікі МУС, МНС і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі, служачыя, рабочыя, працаўнікі сельскай гаспадаркі.
Удзельнікам урачыстага мерапрыемства былі ўручаны медалі “За адвагу”, “За адметнасць у вайсковай службе”, “За працоўныя заслугі”, медаль Францыска Скарыны, прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: “Заслужаны работнік адукацыі”, “Заслужаны юрыст”, “Заслужаны металург”, “Заслужаны работнік транспарту”, “Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл”, “Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў”. Была выказана ўдзячнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджанне адбылося ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2009 г. № 74, ад 17 сакавіка 2009 г. № 139, ад 31 сакавіка 2009 г. № 156 і распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2009 г. № 87 рп.
Узнагароды ўручыў па даручэнні кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі.