ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мастакі – Году кнігі
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы вядучых замежных выдавецтваў і агрэгатараў

Круглы стол “Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі” і прэзентацыя кніг А. Мірановіча

Круглы стол “Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі” і прэзентацыя кніг А. Мірановіча
Іншыя Навіны

20 лістапада а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) пройдзе пасяджэнне круглага стала “Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі”.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках Года кнігі пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Пад час пасяджэння круглага стала з удзелам беларускіх навукоўцаў ладзіцца прэзентацыя найноўшых, прысвечаных гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі выданняў вядомага беларускага гісторыка з Польшчы, прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Антона Мірановіча, а таксама перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі часткі яго архіва.

Антон Мірановіч займаецца даследаваннем беларуска-расійска-польскіх узаемасувязей, гісторыяй праваслаўнай царквы ў Польшчы, Беларусі і Расіі, вывучае культуру беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. З’яўляецца членам прэзідыума Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Польска-расійскай гістарычнай камісіі Польскай акадэміі навук, Міжнароднай камісіі гісторыі царквы Польскай акадэміі навук, Усходнеславянскай камісіі Польскай акадэміі навук у Кракаве.

Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі вызначаецца вялікім багаццем і разнастайнасцю. Створаныя на працягу многіх стагоддзяў існавання хрысціянства на нашых землях кніжныя помнікі маюць выключнае значэнне для айчыннай культуры. У сувязі з гэтым першачарговай задачай сучаснасці становіцца выпрацоўка механізмаў выяўлення, апісання, захавання і папулярызацыі гэтага скарбу нашых продкаў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 27 67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам