ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Васілёк і кніга
Круглы стол “Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі” і прэзентацыя кніг А. Мірановіча

Мастакі – Году кнігі

Мастакі – Году кнігі
Іншыя навіны

Беларускі саюз мастакоў робіць свой унёсак у святкаванне краінай Года кнігі. 14 лістапада ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстаўка “Фэст кнігі”.


Увесну БСМ зладзіў “Фэст літары”, прысвечаны мастацтву каліграфіі, цяпер жа гаспадыня Палаца – Кніга. У экспазіцыі будзе прадстаўлена ўсё, што мае дачыненне да кнігі як мастацкага аб’екта. Але найперш выстаўка будзе рэтраспектывай беларускай кніжнай графікі за апошнія 50 гадоў – з 1960-х да нашых дзён.

60-я гады ўзяты за кропку адліку, бо менавіта тады пачалося дынамічнае развіццё ўсяго беларускага мастацтва, у тым ліку графікі. Гэты час прадстаўлены імёнамі А. Кашкурэвіча, А. Лось, В. Шаранговіча, Г. Паплаўскага ды іншых. У 1980-я эстафету пераймаюць М. Басалыга, М. Селяшчук, В. Славук, У. Вішнеўскі. Ёсць чым ганарыцца і сёння: П. Татарнікаў, Ю. Якавенка, Ю. Алісевіч…

Усяго ў экспазіцыі – больш як сто ілюстрацый розных перыядаў. На іх прыкладзе дапытлівы глядач здолее пабачыць, як за дзесяцігоддзі змяніліся інструментарый мастакоў і запыты чытаючай публікі, як ясны і просты канон афармлення кнігі масавых накладаў саступіў мудрагелістаму дызайну на базе камп’ютарных праграм. Гэта ўжо не кажучы пра выданні, галоўная функцыя якіх – падарункавая. Тым не менш і раней, і цяпер глядач ды чытач аддае перавагу кнігам, у афармленні якіх адчуваецца не дасканаласць інструмента, але рука майстра. Такіх твораў кніжнага мастацтва на гэтай выстаўцы багата.

Крыніца: газета “Культура”

Чытайце таксама:
Ручныя літары

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам