ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што прадставіла бібліятэка на міжнародным кніжным кірмашы ў Маскве
Гісторыя беларускай кнігі за тры хвіліны ад Саюза беларускіх пісьменнікаў

Кнігі ў дар Слоніму

Кнігі ў дар Слоніму
Іншыя навіны

1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, дзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала ў дар 150 выданняў Слонімскай раённай бібліятэцы, 100 – сярэдняй школе № 3 г. Слоніма і больш за 100 – Слонімскаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу.

Фонды бібліятэк папоўніліся творамі класікаў беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, вытворча-практычнымі, навучальнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі, дзіцячымі і вучэбна-вытворчымі часопісамі.

З пачатку года бібліятэка ў рамках дадзенай акцыі ўжо перадала больш за 14 тысяч экзэмпляраў выданняў 130 бібліятэкам розных адукацыйных устаноў краіны.

Камплекты кніг сфарміраваны пры актыўным удзеле вядомых выдавецтваў “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам