ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт Сюй Юфань у Нацыянальную бібліятэку
Кнігі ў дар Слоніму

Што прадставіла бібліятэка на міжнародным кніжным кірмашы ў Маскве

Што прадставіла бібліятэка на міжнародным кніжным кірмашы ў Маскве
Іншыя навіны

4–8 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у 32-й Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

У рамках мерапрыемства галоўная бібліятэка краіны падрыхтавала выстаўку “Вяртанне і аднаўленне кніжнай спадчыны”. У наведвальнікаў кірмашу з’явілася магчымасць даведацца больш пра традыцыі беларускага кніжнага мастацтва і пісьменства.

Нацыянальная бібліятэка мае багаты вопыт рэалізацыі праектаў па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны. Вынікі шматгадовай працы прадстаўлены на выстаўцы.

Важнай часткай экспазіцыі сталі перавыданні старадаўніх беларускіх кніг – Слуцкага і Тураўскага Евангелляў, Жыція Еўфрасінні Полацкай, Баркалабаўскага летапісу, Буквара 1767г.

Наведвальнікаў чакаюць факсіміле “Дудка беларуская” Францыска Багушэвіча, “Калядная пісанка” (1913), перавыданні фундаментальнай працы Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, прыжыццёвых работ Якуба Коласа “Сымон-музыка” і Янкі Купалы “Шляхам жыцця”.

Асабліва гасцей маскоўскага кірмашу можа зацікавіць факсіміле “Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества”.

З апошніх праектаў бібліятэкі, прадстаўленых на выстаўцы – перавыданне першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар” 1618 года.

Вынікі працы супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі неаднаразова ацэньваліся на нацыянальным і міжнародным конкурсах “Мастацтва кнігі”, прэзентаваліся на разнастайных пляцоўках па ўсім свеце, у тым ліку ў штаб-кватэрах ААН і ЮНЕСКА.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам