ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кнігі ў дар Слоніму
Запіс у “Клуб кніжных прафесараў”

Гісторыя беларускай кнігі за тры хвіліны ад Саюза беларускіх пісьменнікаў

Гісторыя беларускай кнігі за тры хвіліны ад Саюза беларускіх пісьменнікаў
Іншыя навіны

Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак – анімацыйны фільм “Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі”. Упершыню ўзноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны.

“Псалтыр” Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, выданні Кастуся Каліноўскага, “нашаніўская” пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры – усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме. Бо беларуская кніга, на думку стваральнікаў мультфільма, аб’ядноўвала нашу нацыю і рухала яе наперад.

5_ist_bel_knigi.png Дзякуючы творцам, выдаўцам і распаўсюджвальнікам друкаванага слова сто гадоў таму паўстаў масавы беларускі рух, працягам і вынікам якога стала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

4_ist_bel_knigi.png

“А дзякуючы набыткам беларусізацыі, ацалелым пасля часоў сталінскага тэрору, узнікла пераемнасць пакаленняў, друкаванае слова спадарожнічала беларусам у школе і дома да паўстання сучаснай незалежнай Беларусі. Гісторыя беларускай кнігі працягваецца, і кожны з нас можа ўпісаць у гэтую гісторыю сваю ўласную старонку”, – гаворыць Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

16_ist_bel_knigi.png

Анімацыйны фільм створаны на замову Саюза беларускіх пісьменнікаў крэатыўным агенцтвам “Малако” (канцэпцыя, рэжысура, прадакшн). Агучваў анімацыйны фільм акцёр Купалаўскага тэатра Аляксандр Малчанаў пад рэжысурай Рамана Падалякі. Партнёр – грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”

Прыемнага прагляду!

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

Навіны
Бібліятэкарам