ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Экскурсія да Міжнароднага дня сям’і

Канферэнцыя, прысвечаная інфармацыйным тэхналогіям і праву

Канферэнцыя, прысвечаная інфармацыйным тэхналогіям і праву
Іншыя навіны

17 мая на базе бібліятэкі адбудзецца VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2018)”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выступіла ў якасці суарганізатара секцыі “Актуальныя пытанні развіцця цэнтраў доступу да заканадаўства на сучасным этапе”, пасяджэнне якой упершыню пройдзе ў рамках канферэнцыі.

Удзельнікі разгледзяць арганізацыйна-прававыя аспекты стварэння і развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі, абмяркуюць перспектывы далейшага развіцця цэнтраў доступу да заканадаўства і спосабы павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці.

Работа секцыі “Актуальныя пытанні развіцця цэнтраў доступу да заканадаўства на сучасным этапе” пачнецца ў 12.30 у пам. 308 (3-ці паверх).

Праграма секцыі

Сайт канферэнцыі


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам