ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калі ёсць Сям’я – значыць, шчаслівы Я
Канферэнцыя, прысвечаная інфармацыйным тэхналогіям і праву

Вынікі конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы былі падведзены вынікі XXVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк краіны з мэтай павышэння ролі бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання.

У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк – 21 цэнтральная і 17 бібліятэк-філіялаў з усіх абласцей нашай краіны.

Гродзенская і Магілёўская вобласці прадставілі на конкурс па 8 работ, Мінская – 7, Брэсцкая – 6, Гомельская – 5, Віцебская – 4.

У адпаведнасці з умовамі правядзення конкурсу матэрыялы разглядаліся ў чатырох намінацыях: “За пошукавую і даследчую работу” – 11 работ, “За падтрымку і развіццё чытання” – 10, За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” – 9, “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” – 8.

Члены журы адзначылі вельмі высокі ўзровень прадстаўленых работ, разнастайнасць увасобленых ідэй, крэатыўны падыход да афармлення матэрыялаў і бясконцую творчую энергію бібліятэкараў публічных бібліятэк.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены загад міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі першай, другой, трэцяй ступеняў і грашовымі прэміямі.
Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам