ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Малады беларускі экслібрыс
Канцэрт гурта “Haunted House” і школы ірландскага танца “Celtic Dragon”

Каманда бібліятэкі ўзяла ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе

Каманда бібліятэкі ўзяла ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе
Іншыя навіны

29–30 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XIV Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры.

Спартыўнае свята прайшло ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”, штогод збіраючы тых, хто працуе ў сферы культуры і сябруе са спортам.

30 каманд горада Мінска, абласных і рэспубліканскіх арганізацый, падведамасных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, змагаліся за прызавыя месцы ў асабістым і камандным першынствах у спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, настольным тэнісе, гіравым спорце, дартсе і перацягванні каната.

Як вядома, спорт фарміруе культуру здароўя, бадзёрасці і аптымізму, і каманда бібліятэкі гэта даказала, паказаўшы годны і пазітыўны вынік:

  • 2-е месца ў міні-футболе,
  • 5-е месца ў лёгкаатлетычным кросе: мужчыны – у забегу на 1 000 м, жанчыны – на 500 м.

Віншуем калег з выдатным вынікам, жадаем новых дасягненняў і перамог!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам