12 снежня ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па вырабе навагодняй паштоўкі “Калядная ялінка”.
Чаканне будучых зімовых свят і падрыхтоўка да іх – гэта заўсёды вясёлы і цікавы занятак.
Святочныя паштоўкі, якія дзеці зрабілі ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі і скрапбукінгу, атрымаліся па-сапраўднаму навагоднімі і казачнымі.
Падораны маляўнічы канверт для ліста Дзеду Марозу стаў добрым дадаткам да паштоўкі.
Яркія эмоцыі і ўражанні засталіся ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.