ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Калядная ялінка
Навагодняя прапанова ад агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 10–13 гадоў

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 10–13 гадоў
Іншыя навіны

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў. Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.

Хацелася б агучыць некаторыя водгукі пра конкурс нашых удзельнікаў і гледачоў, сярод якіх асабліва высока адзначыла яго арганізацыю і правядзенне Юлія Алянькова:

“Паважаныя арганізатары конкурсу! Яшчэ раз выказваю падзяку за вашу вялікую працу, цярпенне, уважлівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў! Гэты конкурс увойдзе ў гісторыю нашай культуры. І не толькі масавасцю! Колькі шчырасці, любові да сваёй зямлі, душэўнасці і глыбіні пачуццяў змяшчаецца ў гэтых роліках! Конкурс аб’яднаў розныя пакаленні, прымусіў па-новаму паглядзець на людзей, якіх, здавалася б, вы раней ведалі… Так крышталізуецца нацыя, так фарміруецца наша ідэнтычнасць – ад дзяцей дзіцячага садка да забеленых сівінамі людзей. Ад тых, хто побач – да тых, хто ў чужой краіне, але адчувае сваю сувязь з радзімай. Упэўненая, што многія гледачы атрымалі задавальненне ад прагляду гэтых ролікаў, а ўдзельнікі – радасць ад знаёмства з творчасцю выдатнага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Вялікі вам дзякуй!”

Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў у катэгорыі 10–13 гадоў, якія былі вылучаны сярод 390 іншых работ.

1 месцаАстаповіч Арсеній, Прыбыш Захар, Сасноўскі Раман і Жырны Цімур, вершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна).

2 месцаМурманцава Ульяна, верш “Хадзілі, таварыш, з табой мы” (ДУА “Гімназія № 4” г. Мінска).

3 месцаЧамаданава Ганна, вершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам