ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міграцыя ў эпоху глабальных змен
Калядная ялінка

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у дыстанцыйным круглым стале

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у дыстанцыйным круглым стале
Іншыя навіны

14 снежня на платформе Zoom прайшоў круглы стол “Адукацыйныя праекты ў лічбавым асяроддзі: партнёрства школ і бібліятэк” (да 75-годдзя Вялікай Перамогі).

Удзел у ім прынялі спецыялісты Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, выкладчыкі гісторыі, настаўнікі.

ks_podvigi_2.jpg

З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыстанцыйнага круглага стала звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. “У бягучым годзе бібліятэкамі нашых краін асаблівая ўвага надавалася сумеснай працы па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Было падрыхтавана нямала праектаў, але не ўсе яны з прычыны сітуацыі, якая склалася, былі рэалізаваны, як гэтага хацелася”, – адзначыў генеральны дырэктар. Раман Сцяпанавіч падзякаваў калегам за выдатную магчымасць сустрэцца віртуальна і абмеркаваць важную для дзвюх краін тэму партнёрства школ і бібліятэк.

ks_podvigi_1.JPG

Вопытам стварэння віртуальных праектаў падзялілася загадчыца аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Кісялёва. Юлія Алегаўна распавяла аб інтэрнэт-праекце “Падпольны і партызанскі друк Беларусі”, які быў рэалізаваны на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры. Сайт пастаянна папаўняецца і цяпер налічвае 100 найменняў газет, больш за тысячу іх выпускаў, прыкладна 150 лістовак і рукапісных матэрыялаў.

Круглы стол прайшоў у рамках праекта “Бібліятэкі – сведкі агульнай Перамогі”. Гэта міжнародны рэсурс адкрытага доступу падрыхтаваны да знакавай даты Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкай замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно ў супрацоўніцтве з бібліятэкамі-партнёрамі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Азнаёміцца з прадстаўленымі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі кейсамі для сайта можна па спасылцы.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам