Загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Франц Адамавіч Ястраб узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Узнагарода атрымана за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Рэспублікі Беларусь і ў сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры (загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2013 года № 78-у “Аб узнагароджанні да Дня работнікаў культуры”).
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі шчыра віншуе Франца Адамавіча з высокай узнагародай і жадае моцнага здароўя, шчасця, усяго самага добрага!