ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Парасончык для мамы
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе

Палічка. Казка. Торбачка

Палічка. Казка. Торбачка
Іншыя навіны

Сталічная дзіцячая бібліятэка № 1 распрацавала праект пад назвай “Пяньковыя цікавосці”.


Адмыслова для маленькіх аматараў літаратуры была зроблена незвычайная палічка-пянёк, на якой “растуць” кніжкі ў рознакаляровых торбачках. У праекце прапаноўвалася ўзяць удзел найбольш актыўным і зацікаўленым сем’ям. Знайшліся дзевяць.

Сутнасць праекта заключаецца ў зацікаўленні дзетак і іх бацькоў беларускай літаратурай для дашкольнікаў. Таму супрацоўнікамі бібліятэкі быў распрацаваны спіс літаратуры, прадстаўлены творамі як сучасных пісьменнікаў, так і класікаў.

Кнігі са спіса раскладваюцца па спецыяльных торбачках, якія развешваюцца на “чароўным пяньку”. Кожная торбачка належыць пэўнаму дзіцяці – удзельніку праекта, і пазнаць менавіта сваю можна дзякуючы каляровай картцы з малюнкам любімай жывёліны, прымацаванай да яе.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падыходзяць да палічкі-пянька і дзякуючы малюнку адшукваюць сваю торбачку, у якой ужо ляжаць новыя, цікавыя і прыгожыя, кніжкі. Гэтую торбачку дзеткі бяруць дадому, а калі прыносяць здаць прачытанае, то бібліятэкары спяшаюцца зноў напоўніць яе цікавай і карыснай літаратурай.

Імкнучыся дапамагчы дзецям у спасціжэнні роднай мовы, прапануюць удзельнікам праекта далучыцца да абмеркавання прачытаных кніг. З кожным дзіцём праводзіцца індывідуальная гутарка, высвятляецца, што было цікава, а што не, якая кніжка была складанай, а якая прачыталася з лёгкасцю. Такім чынам бібліятэкары ствараюць своеасаблівую статыстыку, якая потым дапамагае ім у працы з беларускай кнігай.

Аўтар публікацыі: Кацярына Нарваткіна, бібліятэкар ІІ катэгорыі дзіцячай бібліятэкі № 1 г. Мінска.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам