14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.
У дзень, калі Беларусь адзначае праваслаўнае свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы і Дзень маці, у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сабраліся супрацоўнікі, каб павіншаваць і прыняць віншаванні з гэтым цёплым і светлым святам.
Дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі ад ўсяго калектыву выказаў велізарную павагу і шчырую ўдзячнасць усім жанчынам за тую любоў, клопат і ўвагу, якія мамы дораць сваім дзецям. У адрас мам прагучалі цёплыя словы, віншаванні і пажаданні аптымізму і дабрабыту, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Святочны настрой удзельнікам мерапрыемства падарылі дзеці супрацоўнікаў, пацешыўшы сваіх мам і ўсіх прысутных яркімі кранальнымі нумарамі.