18 кастрычніка ў рамках святкавання Дня работнікаў культуры ўзнагароджаны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Ерамееўна Далгаполава ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры. Загадчыцы навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марыне Георгіеўне Пшыбытка ўручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Калектыў ад усёй душы віншуе з высокімі ўзнагародамі Алену Ерамееўну і Марыну Георгіеўну і жадае моцнага здароўя, творчага натхнення, далейшых поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту!