ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў бібліятэкі віншуе!
Названы лепшыя публічныя цэнтры прававой інфармацыі

Адкрыўся V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыўся V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

18 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё V Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У якасці партнёраў форуму выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску. Галоўная тэма кангрэса ў гэтым годзе – “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.

Адкрыў кангрэс дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. З прывітальным словам і пажаданнем плённай працы да ўдзельнікаў звярнуліся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар і намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Шаршун. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбыліся цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў XXVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі.

У рамках работы кангрэса былі падведзены вынікі сумесных выставачных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў 2018 годзе.

У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў бібліятэцы была арганізавана выстаўка мастацкіх галаграм“Асвета. Пазнанне. Прагрэс”. Раман Матульскі павітаў арганізатара дадзенага праекта Леаніда Таніна і ўручыў дыплом з удзячнасцю за плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у рэалізацыю сумеснага праекта. У сваю чаргу старшыня Савета дырэктараў ЗАТ “Галаграфічная індустрыя” Леанід Танін перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы галаграфічнае ўзнаўленне развароту “Кнігі Царстваў” Францыска Скарыны.

Вялікі рэзананс у грамадстве атрымаў міжнародны выставачны праект “Беларусь і Біблія”, арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай і Групай даследавання рукапісаў (ЗША). Упершыню ў рамках адной выстаўкі ў Беларусі былі прадэманстраваны найбольш каштоўныя кніжныя рарытэты, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Дыпломы з падзякамі за плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у рэалізацыю сумесных праектаў Раман Матульскі ўручыў дырэктару Групы даследавання рукапісаў Скоту Кэралу, а таксама выканаўчаму дырэктару Дэніс Кэрал, адміністрацыйнаму дырэктару Дэвіду Эдынгтону, навуковым супрацоўнікам Джону і Энжэл Слайф, каардынатару па лагістыцы Паўлу Дзядчэнку, супрацоўніку па лагістычнай падтрымцы Марджэры Эдынгтон. З вялікай удзячнасцю Скот Кэрал прыняў у дар ад бібліятэкі факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі ўзнімалі пытанні развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк, а таксама новых тэхнічных ідэй для стварэння камфортных умоў у бібліятэках, абмеркавалі тэмы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі бібліятэчных будынкаў у Беларусі і за мяжой.

Для ўдзельнікаў кангрэса працуе выстаўка “Бібліятэкі будучыні: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне”, дзе прадстаўлены найнавейшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага абсталявання бібліятэк, шырокі спектр прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага, асвятляльнага і іншага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі і супрацьпажарнай абароны.

У рамках кангрэса 18–19 кастрычніка ў залах Нацыянальнай бібліятэкі пройдуць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы.

19 кастрычніка жадаючыя змогуць наведаць публічную лекцыю прафесійнага бібліятэкара, кіраўніка кампаніі 21st Century Libraries Consulting Чарльза Форэста (ЗША).

Праграма кангрэса

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 266 37 07.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам