ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" паспяхова завершаны
Калектыў бібліятэкі віншуе!

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Іншыя навіны

18 кастрычніка ў рамках работы V Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Сустрэча прайшла пад старшынствам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх навуковых, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні стварэння аб'яднанага рэпазіторыя інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу, змены ў фарміраванні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк Беларусі, работу зводнага электроннага каталога і рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі, а таксама вынікі работы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі.

На пасяджэнні былі выпрацаваны прапановы па далейшым развіцці карпаратыўных праектаў бібліятэк Беларусі.

Рашэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам