ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілейны 2017-ты: святло скарынаўскага слова зазіхацела ярчэй!
Асоба Францыска Скарыны стала адным з сімвалаў Беларусі

“Каб ідэі жылі вечна!”: прэзентацыя восьмай кнігі праекта “Спадчына права”

“Каб ідэі жылі вечна!”: прэзентацыя восьмай кнігі праекта “Спадчына права”
Іншыя навіны

20 снежня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўзяў удзел у прэзентацыі кнігі “Белорусские мыслители XVI–XVII вв. Избранные труды”.


Выданне, прымеркаванае да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, пабачыла свет у рамках праекта “Спадчына права”, ініцыятарам якога з’яўляецца Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Кнігі з працамі беларускіх мысліцеляў выходзяць штогод: гэта ўжо восьмае выданне, якое дазваляе вывучаць асновы беларускай дзяржаўнасці і гісторыю айчыннай юрыдычнай навукі. Азнаёміцца з электроннай версіяй сямі папярэдніх кніг можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, які неўзабаве папоўніцца тэкстамі восьмага выдання.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выступае ў якасці суарганізатара па рэалізацыі значнага праекта. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў сваім выступленні адзначыў важнасць захавання і аднаўлення інтэлектуальнай спадчыны краіны, якое з’яўляецца падмуркам і залогам паспяховага развіцця грамадства, дзяржавы і права.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Віктар Камянкоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка, генеральны дырэктар ТАА “ЮрСпектр” Алег Сламянец.

У ходзе рабочага пасяджэння арганізацыі – удзельніцы праекта падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве. Так што дзявятаму выданню – быць!

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам