ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Каб ідэі жылі вечна!”: прэзентацыя восьмай кнігі праекта “Спадчына права”
Кніжныя помнікі ў бібліятэцы і музеі: спецыфіка захавання і выкарыстання

Асоба Францыска Скарыны стала адным з сімвалаў Беларусі

Асоба Францыска Скарыны стала адным з сімвалаў Беларусі
Іншыя навіны

Аб гэтым паведаміў, падводзячы вынікі юбілейнага года на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, навуковы рэдактар энцыклапедыі "Францыск Скарына" Аляксандр Суша.


Па словах вучонага, шырока праведзеныя мерапрыемствы з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання зрабілі асобу беларускага першадрукара яшчэ больш вядомай у свеце. Вялікая роля, у тым ліку ў папулярызацыі інфармацыі пра Францыска Скарыну, належыць кніжным праектам, якія ўбачылі свет у апошнія гады. Адным з такіх выданняў стала персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына", якая падсумоўвае ўсю папярэднюю працу.

Энцыклапедыя выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Над ёй працавалі каля 150 аўтараў, выданне змяшчае больш за 1 тыс. артыкулаў, каля 500 фотаздымкаў. Па словах кандыдата культуралогіі Аляксандра Сушы, у энцыклапедыю ўвайшлі некаторыя артыкулы з даведніка пра Скарыну, выдадзенага 30 гадоў таму, аднак галоўным чынам гэтая кніга напісана нанова.

Як дадаў першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, член рэдакцыйнай калегіі энцыклапедыі "Францыск Скарына" Аляксандр Лукашанец, гэта навукова-папулярнае выданне пра асобу Скарыны, яго дзейнасць і творчую спадчыну пашырае культурна-інфармацыйнае поле сучаснага грамадства за кошт нацыянальнага складніка.

Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Францыска Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае афармленне, распавядае пра краіны і гарады, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, змяшчае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці або якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара. У выданні раскрываецца вобраз Францыска Скарыны ў беларускім кіно- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры.

Першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі адзначыў, што тыраж выдання невялікі і ўжо сёння ёсць планы па прадстаўленні яго ў электронным выглядзе. Выдавецтву "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" прапанавана заняцца пошукам варыянту для рэалізацыі такой магчымасці. Да працы над такім праектам плануецца прыцягнуць прыватныя арганізацыі, якія займаюцца распрацоўкай сайтаў. Чакаецца, што электронная энцыклапедыя пра Францыска Скарыну стане прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Кніга выйшла на беларускай мове. А вось у электронным праекце з’явяцца матэрыялы на англійскай і іншых мовах. Больш за тое, ідзе гаворка і аб перакладзе некаторых артыкулаў на хіндзі. "Пераклад літаратуры – лепшы шлях папулярызацыі беларускай культуры за межамі нашай краіны", – лічыць Алесь Суша.

Тэма 500-годдзя беларускага кнігадрукавання знайшла шырокае адлюстраванне ў значных культурна-інфармацыйных праектах 2017 года. Адным з іх стала шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", падрыхтаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы банка БелВЭБ. Факсіміле прац Скарыны перададзена ў дар больш чым 30 бібліятэкам розных краін. Выданні "Скарыніяны" прадстаўлялі на міжнародных кніжных і нацыянальных выстаўках у Расіі, Казахстане, Літве, Чэхіі, Сербіі, Францыі, Германіі, Кітаі.

Па матэрыялах БелТА

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам