ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кніга ператварэнняў” для “кніжных прафесараў”
“Каб ідэі жылі вечна!”: прэзентацыя восьмай кнігі праекта “Спадчына права”

Юбілейны 2017-ты: святло скарынаўскага слова зазіхацела ярчэй!

Юбілейны 2017-ты: святло скарынаўскага слова зазіхацела ярчэй!
Іншыя навіны

21 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло выніковае ўрачыстае мерапрыемства “Святло Скарыны”, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


2017 год, апошнія старонкі якога ў хуткім часе мы перагорнем, быў асабліва насычаным юбілейнымі датамі і яркімі момантамі. Знакавай падзеяй, за якой сачыла ўся краіна, стала святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. З нагоды юбілею ў Беларусі і далёка за яе межамі прайшло мноства святочных мерапрыемстваў, імпрэз, прэзентацый, навуковых канферэнцый, былі здзейснены маштабныя міжнародныя выдавецкія і выставачныя праекты, зняты кінастужкі і створаны тэатральныя пастаноўкі.

Згадаем – міжнародны сімпозіум літаратараў, што прайшоў у межах Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, прэм’ера фільма “Скарына” рэжысёра Аляксея Раковіча, Дзень беларускага пісьменства ў Полацку, міжнародны выдавецкі праект па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і безліч іншых. За кожнай з гэтых падзей – самаадданая праца дзяржаўных дзеячаў, вучоных і цэлых творчых калектываў.

Вечар “Святло Скарыны” сабраў у Нацыянальнай бібліятэцы ўсіх, хто прымаў удзел у арганізацыі юбілейных мерапрыемстваў, каб падвесці вынікі і выказаць удзячнасць за правядзенне свята на вышэйшым узроўні.

Прысутных прывіталі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзяркоўская, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Падчас мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у святкаванне знакавага юбілею.

За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, дыпломамі ўзнагародзілі сустаршынь аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання Лілію Ананіч і Барыса Святлова.

Дыпломы таксама ўручылі дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму, дырэктару Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзіміру Карачэўскаму, старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгору Сітніцы, дырэктару Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандру Лукашанцу, галоўнаму дырэктару галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь-3” Наталлі Марынавай і іншым.

За стварэнне кніг, прысвечаных Францыску Скарыне і гісторыі беларускага кнігfдрукавання, дыпломамі адзначана работа Саюза пісьменнікаў Беларусі, калектываў “Белкнігі” і “Віцебскаблсаюздруку”, выдавецтваў “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Мастацкая літаратура”, “Беларусь”, “Народная асвета” і Выдавецкага дома “Звязда”.

Узнагароды таксама атрымалі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, калектыў Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, пасольствы Рэспублікі Беларусь у Расіі, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Літве, а таксама асобы, якія прынялі актыўны ўдзел у святкаванні юбілею.

Падарункам для гасцей сталі меладычныя спевы вакальнай групы “Чысты голас” і мастацкія творы ў выкананні пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” Дар’і Раўтовіч і артысткі Тамары Нікалаевай-Апіёк.

Юбілейныя мерапрыемствы падышлі да завяршэння: падарункі ўручаны, падзякі выказаны, пагасла святло святочных пляцовак. І засталося ад усяго, што здзейснена, штосьці важкае і вечнае – святло скарынаўскага слова, якое зазіхацела яшчэ ярчэй!

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам