А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.
У інтэрв’ю генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падкрэсліў, што галоўнымі прыкметамі суверэнітэту краіны з’яўляюцца, у першую чаргу, духоўныя каштоўнасці, а толькі потым – граніцы, армія і валюта. Раман Сцяпанавіч адказаў на пытанні карэспандэнта і павіншаваў гледачоў са словамі: “Любіце і шануйце родную Беларусь”.
Падрабязнасці глядзіце ў праграме “Наше утро”.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.