ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці
Да 240-годдзя славутага жывапісца Яна Дамеля

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”
Іншыя навіны

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

penza_1.jpg

Генеральны дырэктар Раман Матульскі выступіў з прывітальным словам і падкрэсліў актуальнасць тэмы круглага стала: “Прайшла велізарная колькасць часу па чалавечых мерках, але памяць пра тыя дні, калі мы былі разам, калі разам змагаліся супраць ворага, які хацеў адабраць у нас будучыню, застанецца назаўсёды. І немалаважная роля належыць у гэтай справе нам, бібліятэкарам, каб захаваць памяць пра тыя дні, захоўваючы матэрыялы, якія сапраўды адлюстроўваюць гераічны подзвіг нашага народа”.

penza_2.jpg

Загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Ірына Васільковіч распавяла пра галоўныя выставачныя праекты, рэалізаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 75-годдзя Вялікай Перамогі: перасоўную выставу “Лясная песня”, гісторыка-дакументальную “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”, выставу графікі “Полымя ваенных дзён”, культурна-гістарычны праект “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.

Асаблівая ўвага ў выступленні была нададзена самаму маштабнаму выставачнаму праекту бібліятэкі – “Вялікая Перамога”.

“Маштабнасць праекта вызначаецца і колькасцю суарганізатараў – іх 5, і колькасцю экспанатаў – іх 500, і займаемай плошчай – каля 300 м2. Аб’яднанне музейных прадметаў, архіўных дакументаў, друкаваных выданняў і відэаматэрыялаў дае наведвальніку аб’ёмнасць і шматмернасць успрымання тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Праект спрыяе захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў дзякуючы суперажыванню і глыбокаму разуменню падзей ваеннага часу”.

Пазнаёміцца з фрагментамі выставы можна, паглядзеўшы наш відэаролік.

Анлайн-удзельнікі пасяджэння змаглі пазнаёміцца не толькі з вопытам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і бібліятэк Масквы, Санкт-Пецярбурга, Разані, Ульянаўска, Самары, Тамбова і іншых гарадоў Расіі; прагучала шмат інавацыйных ідэй і арыгінальных праектаў бібліятэк па захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну.

Праслухаць выступленні ўдзельнікаў Міжрэгіянальнага круглага стала можна па спасылцы.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам