ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акцыі Гродзенскай абласной бібліятэкі
Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні

Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Варшаве

Іншыя навіны

3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы адбылося адкрыццё рэкламнай фотавыстаўкі “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, якая ладзіцца на працягу года ў шэрагу найбуйнейшых гарадоў Заходняй Еўропы.


Экспазіцыя складаецца з 25 работ вядомых беларускіх фотамастакоў – Анатоля Дрыбаса, Лолія Македонскага, Аляксандра Жарнасека, Віктара Суглоба, Валерыя Харчанкі і інш., – якія заключылі ўнутранае і знешняе ўбранне “Алмаза ведаў” у аб’ектыў сваіх фотакамер. Уся своеасаблівасць форм, непаўторная пластычнасць і прастата high-tech-абрысаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі лаканічна прапісаны і ў радзе рэпартажных фота, якія адлюстроўваюць шматпланавае жыццё Мінска і гараджан.

У варшаўскай выстаўцы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, іншых органаў дзяржаўнага кіравання Польшчы, СМІ; дэпутаты Сейма і супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Польшча; творчая інтэлігенцыя і грамадскасць Варшавы; актывісты таварыстваў “Польшча-Беларусь” і “Польшча-Усход”.

Экспазіцыю адкрылі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Эва Патшэбніцкая і Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Андрэй Лазовік.

Для наведвальнікаў фотавыстаўка будзе доўжыцца да 20 жніўня.

Тэлефон для даведак: 293-27-56, 293-27-67, 293-27-64.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам