ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
XI Генеральная асамблея асацыяцыі EIFL
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Варшаве

Акцыі Гродзенскай абласной бібліятэкі

Акцыі Гродзенскай абласной бібліятэкі
Іншыя навіны

Артыкул 19 Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” ад 11 лістапада 2002 г. № 147-3 папярэджвае: “Бібліятэчныя фонды дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай”.


Захаванасць фонду – справа не толькі бібліятэк і іх супрацоўнікаў, але і кожнага карыстальніка. У верасні ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага пройдуць акцыі “Беражы кнігу!” і “Новая кніга – бібліятэцы”.

Падчас акцыі “Беражы кнігу!” будуць распаўсюджвацца памяткі і закладкі з інфармацыяй аб правах і абавязках чытачоў, а таксама з заклікам больш беражліва ставіцца да інфармацыйных каштоўнасцей.

Акцыя “Новая кніга – бібліятэцы” будзе праводзіцца з мэтай папаўнення кніжнага фонду бібліятэкі.

Запрашаем арганізацыі і жыхароў Гродзеншчыны прыняць актыўны ўдзел у акцыях.

Крыніца: Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам