ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ў Варшаве
Выстаўкі Віцебскай абласной бібліятэкі

Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні

Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні
Іншыя навіны

З 6 жніўня па 5 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Моладзь сёння: праблемы, пошукі, рашэнні”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.


Моладзь з’яўляецца найважнейшым стратэгічным рэсурсам грамадства. Менавіта моладзь вызначае тэмпы і маштабы сацыяльнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, уплывае на ўзровень устойлівага і бяспечнага развіцця чалавецтва. Рашэнне любой рэгіянальнай, дзяржаўнай або глабальнай праблемы непасрэдна звязана з дзейнасцю маладых людзей, з іх маральнай і прафесійнай пазіцыяй.

Сучасную моладзь адрознівае рост самастойнасці, практычнасці і мабільнасці, адказнасці за свой лёс, рэзкае павышэнне зацікаўленасці ў атрыманні якаснай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, якія ўплываюць на далейшае працаўладкаванне і кар’еру. Маладыя людзі імкнуцца да інтэграцыі з міжнароднай маладзёжнай супольнасцю, да ўдзелу ў агульнасусветных эканамічных, палітычных і гуманітарных працэсах. У сувязі з развіццём сродкаў камунікацыі сціраецца грань паміж маладымі людзьмі розных дзяржаў. З другога боку, сёння маладым уласцівы нізкі ўзровень зацікаўленасці і ўдзелу ў падзеях палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны. Павялічваюцца паказчыкі смяротнасці моладзі з-за ненатуральных прычын, расце крыміналізацыя моладзі, уплыў на яе дэструктыўных субкультур і супольнасцей.

Пытанні, звязаныя з моладдзю, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі шэрага міжнародных і рэгіянальных арганізацый: Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) і яе спецыялізаваных устаноў – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), Сусветнага банка, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАА), а таксама Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш. Дзень 12 жніўня абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным днём моладзі.

Развіццё грамадства напрамую залежыць ад таго, наколькі эфектыўна дзяржава выкарыстоўвае творчы патэнцыял маладога пакалення, якім чынам рэалізуе меры для яго сацыялізацыі. Маладзёжная палітыка дзяржавы ўяўляе сабой сістэму палітычных, эканамічных, сацыяльных, арганізацыйных і прававых мер, накіраваных на падтрымку маладых грамадзян. Гэтыя меры ажыццяўляюцца дзяржавай для сацыяльнага станаўлення і развіцця моладзі з мэтай найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу ў розных галінах жыццядзейнасці. Маладзёжная палітыка дзяржавы залежыць ад палітычнага рэжыму, узроўню развіцця эканомікі, культурных традыцый грамадства і г. д.

У Рэспубліцы Беларусь узроставыя рамкі моладзі вызначаны ад 16 да 30 гадоў. Дзяржаўная маладзёжная палітыка з’яўляецца прыярытэтным напрамкам сацыяльнай і эканамічнай палітыкі рэспублікі. Суб’ектамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі краіны з’яўляюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў, мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя органы. Пытаннямі фарміравання і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі займаецца ўпраўленне па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожныя тры гады прымаецца спецыяльная праграма “Моладзь Беларусі”.

У краіне функцыянуюць маладзёжныя аб’яднанні, сярод якіх – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, Ліга добраахвотнай працы моладзі, Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя і інш.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Моладзь у сучасным свеце;
  • Міжнародныя прававыя дакументы і праграмы, якія датычацца моладзі;
  • Адукацыя моладзі;
  • Моладзь і рынак працы;
  • Здароўе моладзі;
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і ў свеце.

Карысныя спасылкі

 
 

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам