ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 35-годдзя чарнобыльскай катастрофы
Творчыя заняткі “Птушаня”

Экслібрысы малююць дзеці

Экслібрысы малююць дзеці
Іншыя Навіны

24 красавіка ў рамках конкурсу “Малады беларускі экслібрыс” у бібліятэцы адбыліся заняткі для дзяцей і бацькоў. Экспертам сустрэчы выступіла мастачка, кніжны графік Вера Ягоўдзік.

Экслібрыс з’яўляецца адначасова кнігаўладальніцкім знакам і творам мастацтва – графічнай мініяцюрай. На занятках удзельнікам пашанцавала: яны не толькі даведаліся шмат цікавага пра яго, але і атрымалі кансультацыі прафесіянала па стварэнні конкурснай работы.

Юныя мастакі выдумлялі сюжэты, ідэі і малявалі эскізы экслібрысаў, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі і 15-годдзю музея кнігі, перадаючы конкурсную тэму лаканічнымі сродкамі ў малым фармаце.

Ствараючы свой уласны арыгінальны твор, дзеці развіваюць творчае мысленне, зрокавую памяць, дакладнасць і акуратнасць.

Фота заняткаў

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам