13 верасня ў бібліятэцы прайшлі экскурсіі для ўдзельнікаў найбуйнейшага ў Еўропе мотафестывалю “H.O.G. Rally Minsk 2019”.
Для замежных гасцей фестывалю і прадстаўнікоў з Беларусі, а таксама краін СНД быў арганізаваны экскурсійны квест па асноўных славутасцях і незвычайных мясцінах горада Мінска.
Бібліятэка стала адной з галоўных кропак экскурсійнага маршруту. На агляднай пляцоўцы байкеры не проста змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці горада, але і выканалі некалькі заданняў квеста.
Супрацоўнікі і наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з дзіўнымі людзьмі, жыццё якіх напоўнена шумам матораў і дыханнем ветру, былі ўражаны іх незвычайнай экіпіроўкай і матацыкламі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.