ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З клопатам пра культурную спадчыну
Экскурсія для байкераў

Лепшы малады спецыяліст установы культуры

Лепшы малады спецыяліст установы культуры
Іншыя навіны

14 верасня падчас святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня горада Мінска, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу конкурсу “Лепшы малады спецыяліст года”.

Супрацоўнік бібліятэкі Уладзіслаў Жыдовіч, бібліятэкар 2 катэгорыі аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, заняў 1 месца ў намінацыі “Лепшы малады спецыяліст установы культуры”.

Эліна Брага, начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна, павіншавала і ўручыла дыпломы і памятныя падарункі пераможцам конкурсу.

Конкурс праводзіцца ўжо ў сёмы раз для выяўлення і заахвочвання лепшых маладых спецыялістаў, якія дабіліся поспехаў у сваёй дзейнасці. У гэтым годзе ў раённым этапе прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы. Пераможцаў вызначалі ў 10 намінацыях. Самыя крэатыўныя, эрудзіраваныя, смелыя і мэтанакіраваныя маладыя спецыялісты нашага раёна былі ўдастоены гэтых узнагарод.

Віншуем пераможцу! Жадаем далейшага прафесійнага росту!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам