ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўны мост паміж славянскімі народамі: спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Гомелі
Падары кнігу дзецям!

Дыялог бібліятэк – дыялог культур

Дыялог бібліятэк – дыялог культур
Іншыя Навіны

30 кастрычніка ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшоў міжнародны форум “Дыялог бібліятэк – дыялог культур”, прысвечаны 45-годдзю садружнасці бібліятэк Бранскай, Чарнігаўскай і Гомельскай абласцей.


Форум сабраў кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў публічных бібліятэк і ўстаноў культуры Бранскай (Расія) і Гомельскай (Беларусь) абласцей, каб падвесці вынікі шматгадовага супрацоўніцтва і абмеркаваць планы на сумесную будучыню.

Падчас адкрыцця ўдзельнікаў форуму павіталі вядучы рэферэнт галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Таццяна Забіяка і дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына Рафеева.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выступіў з дакладам “Спадчына Скарыны як духоўны мост паміж славянскімі народамі”, прэзентаваў факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы каштоўных тамоў бібліятэкам Гомельскай вобласці.

Выхад у 2017 годзе юбілейнага падарунка ў выглядзе адзінага факсіміле прац беларускага першадрукара стаў магчымым дзякуючы сумесным намаганням Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Банка БелВЭБ. Кожная з партнёрскіх арганізацый максімальна выкарыстала свой патэнцыял і рэсурсы, каб падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання слова і слава Скарыны прагучалі не толькі на яго Радзіме, але і за яе межамі.

На пасяджэнні з дакладамі таксама выступілі дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына Рафеева, дырэктар Бранскай абласной навуковай універсальнай бібліятэкі імя Ф.І. Цютчава Святлана Дзядзюля, кандыдат эканамічных навук Валерый Сяліцкі, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пётр Цалко, вядучы бібліятэкар Славянскай бібліятэкі-філіяла Святлана Дэй-Рачынская, дырэктар Клімаўскай міжпасялковай цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Палятаева, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Юрый Рачынскі.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе прафесіяналам бібліятэчнай справы не толькі абмяняцца назапашаным вопытам працы, намеціць шляхі далейшага супрацоўніцтва, але і служыць справе яднання славянскіх народаў, умацаванню духоўных і культурных сувязей.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам