11 красавіка ў 18.30 у рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Дарога ў шчырасць”.
У гасцях – аўтар сцэнарыя і рэжысёр духоўна-асветніцкіх тэлевізійных праграм “Існасць” Ала Салаўёва.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма ладзіцца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана.
Мерапрыемства платнае – 3 000 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: (+375-17) 266-37-37, 293-27-56; (+375-29) 7-725-752 (МТС).