ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дарога ў шчырасць
Будзь здаровы, чалавек

Фотавыстаўка “Cвятло беларускіх храмаў”

Фотавыстаўка “Cвятло беларускіх храмаў”
Іншыя навіны

5 красавіка ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віталя Раковіча “Cвятло беларускіх храмаў”.


Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе малюнак, зроблены пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для наступнай працы і стварэння закончанага мастацкага твора.

Храмавае дойлідства – адна з вядучых тэм фотамастака. З 2005 г. па сённяшні дзень аўтар сабраў велізарную і ўнікальную калекцыю фотаздымкаў па храмавай архітэктуры Беларусі, якую і прадставіў на суд гледача. У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло каля 80 здымкаў сакральнай архітэктуры.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава; мастак, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; фотамастак, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” Іван Пятровіч; фотамастак, старшыня народнага фотаклуба “Мінск” Яўген Казюля; аўтар фотавыстаўкі “Cвятло беларускіх храмаў”, член Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, рады народнага фотаклуба “Мінск”, творчай групы “ФотаАртСтудыя «У Бірылкі... »” Віталь Раковіч.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Кантактныя тэлефоны: (+375-17) 293-28-33, 293-27-66.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам