ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”
Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

11 верасня адбылася вечарына, прысвечаная дзейнасці вядомага даследчыка-летапісца беларускіх шляхецкіх родаў А.В. Сцяцкевіча-Чабаганава, пад час якой аўтарам былі перададзены 150 экзэмпляраў кнігі “Я – сын Ваш : Казановичи герба “Гржимала”.


У ёй узялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Т.І. Стружэцкі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Бібіліятэкі Р.С. Матульскі, старшыня Міжнароднага фонду “Сям’я. Яднанне. Бацькаўшчына”, член выдавецкага Савета Рускай праваслаўнай царквы У.У. Грозаў, акадэмік НАН Беларусі, пісьменнік і літаратуразнаўца У.В. Гніламёдаў, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” М.М. Мятліцкі і іншыя прадстаўнікі айчыннай навукі, культуры, адукацыі.

У межах мерапрыемства былі прэзентаваны выданні:

  1. Сцяцкевіч-Чабаганаў А.В. Я – сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба “Касцеша” : Карафа-Корбуты герба “Корчак”. –Мінск, 2011.
  2. Стецкевич-Чебоганов А.В. Я – сын Ваш : Стецкевичи, Сацкевичи-Стецкевичи герба “Костеша” : Карафа-Корбуты герба “Корчак”. –Мінск, 2011.
  3. Стецкевич-Чебоганов А.В. Я – сын Ваш : Некрашевичи герба “Любич” : Татуры герба “Донброва” : Севруки герба “Курч” : Керножицкие герба “Юноша” : Мостиловичи герба “Доленга”. –Мінск, 2012.
  4. Стецкевич-Чебоганов А.В. Я – сын Ваш : Казановичи герба “Гржимала”. – Мінск, 2012.

У фонды НББ было перададзена на працягу 2012 г. больш за 300 асобнікаў першых трох выданняў, большая частка іх ужо размеркавана па бібліятэках нашай краіны.

Пад час мерапрыемства А.В. Сцяцкевіч-Чабаганаў падараваў 150 экзэмпляраў чацвёртай кнігі і запэўніў прысутных, што гэта толькі пачатак вялікай серыі даследаванняў вядомых беларускіх родаў, праз якія можна прасачыць гісторыю нашай айчыны.

Абылося таксама ўрачыстае падпісанне аўтарскага дагавору аб праве выкарыстання твораў А.В. Сцяцкевіча-Чабаганава ў электронным выглядзе і прадастаўлення іх ў электронную бібліятэку НББ.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам