ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка ілюстрацый, прысвечаная Максіму Танку
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”

Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”
Іншыя навіны

12 верасня ў галерэі «Лабірынт» адбылася прэзентацыя серыі кніг Анатоля Бутэвіча «Сем цудаў Беларусі», якія вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Беларусі.


Мерапрыемства прайшло ў рамках Года кнігі.

З прывітальным словам на прэзентацыі выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі; пісьменніца, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова; Пастаянны Паўнаважны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах Саюза Незалежных Дзяржаў Іван Бунечка; старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”, галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір Гілеп; рэдактар дзіцячага беларускага часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат літаратурных прэмій Уладзімір Ліпскі; аўтар многіх кніг для дзяцей, гістарычнай прозы, у тым ліку серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст і крытык Анатоль Бутэвіч.

Літаратурна-мастацкія выданні серыі “Сем цудаў Беларусі” зроблены на дакументальнай аснове. Дакладныя звесткі пра выдатныя помнікі архітэктуры, духоўныя здабыткі продкаў, знакавыя гістарычныя постаці, унітаваныя ў агульнаеўрапейскі кантэкст беларускія з’явы і падзеі прадстаўлены ў выглядзе пазнавальных і цікавых апаваданняў. Захапляльныя тэксты Анатоля Бутэвіча суправаджаюцца цудоўнымі ілюстрацыямі вядомага мастака Паўла Татарнікава.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам